Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Любі, шануй, ведай роднае слова!

Якія знаёмыя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае «дзе» і густое «чаго»…
                                       П.Панчанка

У дзень адзінага дня беларускага маўлення для вучняў 5 класаў было праведзена мерапрыемства «Любі, шануй, ведай роднае слова!» Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах «Мовазнаўцы», «Вам слова, юныя паэты», «Папацей, грамацей!», «Аматары беларускага фальклору». Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі свае лепшыя веды, працавалі творча, з натхненнем.