Цікавыя падарожжы любяць і дарослыя, і дзеці. 16 лютага вучні нашай школы адправіліся на завочную экскурсію “Вандроўкі па магілёўскіх ваколіцах”.
Вейна, Палыкавічы, Лупалава… Гэта не толькі знаёмыя, але і вельмі старажытныя назвы. За імі – далёкая гісторыя, лёс нашых землякоў, шмат цікавых фактаў і загадак. Прайдзіцеся па мясцовых вулачках і прыслухайцеся… Вуліцы горада расказваюць… На роднай мове…