Пятница, Ноябрь 15, 2019
Text Size

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 20  па 25 лютага   2017 года  праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Двор без мамы – народ без мовы”. Усе настаўнікі метадычнага аб’яднання прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў.   
Тыдзень адкрыўся выставай газет, прысвечанай роднай мове, якую падрыхтавалі вучні 6, 8, 10 і 11 класаў.
 
 
21 лютага ўсе жыхары нашай краіны адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні і настаўнікі нашай школы таксама прынялі актыўны ўдзел у гэтым свяце: Акуленка Т.В. аформіла  куток роднай мовы ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры; у кожным класе была праведзена інфармацыйная гадзіна “21 лютага – Дзень роднай мовы”; у фае школы Ісаева А.А. з вучнямі 11 класаў аформіла стэнд “Беларускія пісьменнікі пра мову”; для вучняў 8 класаў Наседкіна М.В. правяла конкурс «Мова цікава і займальна»
 
 
22 лютага  вучні 6 класа наведалі “Дзіцячую бібліятэку № 3”, дзе адбылася творчая сустрэча з беларускім мастаком і літаратарам Георгіем Ліхтаровічам,  з паэтам і выканаўцам уласных песень Алесем Камоцкім. Дзеці з вялікім захапленнем слухалі вершы ў выкананні Леаніда Ліхтаровіча і песні Алеся Камоцкага на словы Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Жылкі, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча і на свае ўласныя вершы. На добрую памяць беларускія пісьменнікі падарылі школьнікам зборнікі сваіх вершаў і песень.
 
 
23 лютага вучні другой змены знаёміліся з прэзентацыяй “Дзень роднай мовы”
 
24 лютага вучні 7-ых класаў з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Акуленкай Т.В. прадставілі  літаратурную гасцёўню «Мы – беларусы», дзе ўдзельнікі спявалі, танцавалі, выразна чыталі  вершы.
Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць...
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!
 
Пад такім дэвізам 24 лютага  ў школе прайшоў конкурс выразнага чытання вершаў, прысвечаных роднай мове. У конкурсе прымалі ўдзел вучні 5-11 класаў. З пяшчотай і замілаваннем удзельнікі чыталі падрыхтаваныя творы. У выніку конкурсу былі вызначаны наступныя пераможцы:дыпломы І ступені атрымалі Шакірава Валерыя 5 “Б” клас і Варанцоў Станіслаў 6 “А” клас; ІІ ступені – Дудкіна   Ксенія 6 “Д” клас і Валянчук Дар’я 6 “Д” клас; ІІІ ступені – Ражкоў Данііл 5 “Б” клас  і Галубцова Аліна 10 “А” клас. Кожны дзень на вялікіх перапынках вучні ўсіх класаў удзельнічалі ў тэлевіктарыне “Размаўляем па-беларуску”. Хлопцы і дзяўчаты паказвалі  не толькі веданне беларускіх слоў і словазлучэнняў, але і пашыралі свой слоўнікавы запас.
 
 
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры закончыўся правядзеннем віктарыны«Залацінкі народнай мудрасці» сярод вучняў  9-10-ых класаў  пад кіраўніцтвам настаўніка Буймістравай Г.В.. Старшакласнікі паказалі свае веды пра народныя прыкметы і павер’і, уменні правільна ўжываць прыказкі, прымаўкі, крылатыя выслоўі.