Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Складаем казкі, вершы, загадкі

Словы паэта Пятра Глебкі «О Беларусь, мая калыска, жыццё маё, прытулак мой» сталі лейтматывам шэрагу мерапрыемстваў у нашай установе.
 
 
6 красавіка сярод вучняў I – IV класаў прайшоў конкурс “Складаем казкі, вершы, загадкі”. Напярэдадні веснавых канікул вучням пачатковых класаў было прапанавана праявіць свае паэтычныя здольнасці і скласці загадкі, вершы, казкі на роднай мове. Многія вучні з радасцю прынялі гэтую прапанову.  Актыўнымі ўдзельнікамі былі вучні  II “А”, “Б”,  “Д”, III “Г” і  IV “В” класаў. Навучэнцы наведалі выставу дзіцячых работ, якая была арганізавана ў фае школы. Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі: Сураў Руслан (III “Г” клас), Лазоўская Дарˊя (II “Б” клас), Дзядкова Дарˊя (II “Д” клас), Патапцава Дарˊя (II “Б” клас).