Пятница, Ноябрь 15, 2019
Text Size

Душа мая – крыніца пачуцця

Беларуская паэзія – цудоўная краіна, невычэрпная крыніца прыгажосці роднага слова.

  

 “Душа мая – крыніца пачуцця” – пад такой назвай 4 мая прайшоў конкурс выразнага чытання вершаў сучаснай беларускай паэтэсы Раісы Баравіковай, прысвечаны яе 70-годдзю. Чытальнікі, вучні 6-8 класаў, пазнаёмілі сваіх аднакласнікаў з творчасцю таленавітай пісьменніцы, якая адлюстроўвае ў сваіх вершах тэму кахання, складаны свет думак і пачуццяў лірычнага героя, яго прагу да высокага духоўнага ідэалу, пошук сапраўдных маральна-этычных асноў.

Казаў мудрэц: яно – і нараканне,
і сонца, і пякучай цемры сплаў…
“Якія вочы мне дало каханне!”,
але…спярша душу яму аддаў.
Гляджу на ўсё вачамі маладымі,
і гнеўнымі, і добрымі ўдвая…
Каханне і прынізіць, і …узніме,
пакуль у ім жыве душа мая.