Пятница, Ноябрь 15, 2019
Text Size

У роднай мове – роднае карэнне

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету адкрываюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.
 
 
Па традыцыі кожны чацвер у нашай школе працягваецца работа па папулярызацыі роднай мовы. Сення, 18 мая, прайшло цікавае і займальнае мерапрыемства для вучняў 5-х класаў “У роднай мове – роднае карэнне”.
 
 
У ходзе мерапрыемтсва вучні пашырылі веды пра Беларусь, яе прыроду, гісторыю. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы, адгадвалі загадкі, выконвалі розныя творчыя заданні. Асабліва спадабаліся дзецям конкурсы “Вандруем па гарадах Беларусі“, “Адгадай назвы рэк і гарадоў”, “Зрабі малюнак па апісанні”.