Пятница, Декабрь 13, 2019
Text Size

Конкурс “Проба пяра”

Для тых, хто адчувае  ў сабе паэтычны дар,  хто любіць ствараць уласныя сусветы, хто хоча рэалізаваць сваю мару – напісаць верш – 25 мая сярод вучняў V-XI класаў праводзіўся конкурс “Проба пяра”. Галоўнай мэтай  яго з’яўляецца выяўленне, развіццё і падтрымка таленавітых вучняў  у галіне літаратурнай творчасці. 
Пераможцамі былі прызнаны Шакірава Валерыя  V ”Б” клас
 
Прысвячаецца беларусам
 
Мне сёння хацелася б вам расказаць,
Як дорага мне Беларусь.
І каб не змагала я нікуды з’язджаць,
Таму што Радзімай сваёй ганаруся.
Мне дорагі рэкі, азёры яе,
Зялёныя стужкі лясоў.
Тут вельмі прыгожа птушка пяе,
Бо зноў прыляцела дамоў.
Ты светлая, чыстая Белая Русь
Дасталася мне ад бацькоў.
Такая прыгожая ты, Беларусь!
З  дзяцінства мая ты любоў.
І дзе б ні была я, куды б ні ішла,
Заўсёды вярнуся дамоў.
Бо ў сэрцы маім я заўжды зберагла
Да роднага дому любоў.
Цаніце яе і любіце за ўсё!
Бо тут нарадзіліся, раслі.
Працуйце старанна, будуйце жыццё
На нашай роднай зямлі.
 
 
Дудкіна Марыя  XI “Б” клас
 
Родная мова
 
Родная мова! Родная мова!
На ёй размаўляюць бацькі і дзяды.
Шчырае, трапнае, народнае слова, 
Якое з намі ідзе праз вякі.
Спявае пяшчотна песеньку маці,
Калі ў калысцы калыша дзіця.
Так змалку роднае слова
Жыць пачынае ў сэрцы малога.
З ім мы сумуем, з ім мы смяёмся,
Ім у каханні мы прызнаёмся.
Шчыра бацькоў родным словам віншуем,
Крыўду сябрам гэтым словам даруем.
Родная мова! Родная мова!
На ёй размаўляюць вакол усе сябры.
Шануйце сваё роднае слова!
Хай з вамі ідзе яно праз гады!