Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Чытацкая эстафета “Чытаем па-беларуску”

“Любіце кнігу, бо яна -  крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы,- пісаў Ф. Скарына.  

6 верасня выпускнікі школы запрасілі вучняў 5-ых класаў у займальнае падарожжа па старонках беларускіх кніг. Чытацкая эстафета “Чытаем па- беларуску” прайшла ў школьнай бібліятэцы. У падарунак ад адзінаццацікласнікаў маленькія чытачы атрымалі новыя беларускія кнігі. Старэйшыя вучні прапанавалі віктарыну “У свеце казак і цудаў”, а малодшыя сябры расказалі пра свае любімыя кнігі. Спадзяёмся, што ў далейшым чытацкая эстафета стане добрай традыцыяй у нашай школе.