Четверг, Декабрь 05, 2019
Text Size

Інтэграваны урок

14 верасня вучні 11-х класаў прынялі ўдзел у інтэграваным уроку, які адбыўся ў бібліятэцы-філіяле № 2 імя І. Шамякіна.

Праграма ўрока ўключала некалькі этапаў: фотаэкскурсію “І. Шамякін: вядомы і невядомы”, літаратурную гадзіну “Чалавек вялікай душы і таленту”, прагляд фрагментаў з мастацкіх фільмаў, створаных па творах пісьменніка, знаёмства з віртуальным музеем І.Шамякіна, прагляд дакументальнай стужкі ”Імгненні жыцця”.  Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў прысвечана ваенным падзеям. Але пісьменнік звяртаецца і да гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыкі, да надзённых праблем нядаўняга мінулага і сучаснасці. Творы пісьменніка прасякнуты публіцыстычнай накіраванасцю думкі, вызначаюцца займальнасцю сюжэта,  актуальнасцю тэматыкі.