Пятница, Ноябрь 15, 2019
Text Size

Квест-гульні “Знайдзі скарб”

21 верасня вучні нашай школы прынялі ўдзел у квест-гульні “Знайдзі скарб”. Кожная каманда атрымала ліст з заданнем і адправілася ў падарожжа, на працягу якога патрабавалася прадэманстраваць кемлівасць, настойлівасць і добрыя веды па беларускай мове. Асабліва спадабаліся вучням прыпынкі  “Кірмаш прыказак”,”Скарбонка загадак” і  “Куфар часу”.  Шчаслівыя пераможцы атрымалі  памятныя дыпломы.