Пятница, Ноябрь 15, 2019
Text Size

Чацвер 12.10.17

    Зараз шмат людзей прагнуць размаўляць на роднай мове, але ім не хапае часу, сіл, абставін, асяроддзя. Рашэнне гэтай праблемы вы знойдзеце ў адной скрыні. “Мова” – гэта новая беларуская настольная гульня, у якой  паспрабавалі свае сілы вучні сёмых класаў у чацвер, дванаццатага кастрычніка, калі наведалі  бібліятэку- філіял №6.

     Спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба было быць кемлівым, хуткім, уважлівым і сканцэнтраваным, было цікавым  як для тых удзельнікаў, хто добра карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску.

     Гульня заняла гадзіну, але ў выніку дапамагла пашырыць слоўнікавы запас вучняў, якім яны змогуць карыстацца ў штодзённым жыцці.

    Пачаць размаўляць па-беларуску зараз стане прасцей, трэба толькі зрабіць чарговы крок да Мовы!