100 год узброеным сілам

Для таго, каб выхаваць дастойную і гарманічна
развітую асобу, неабходна далучаць вучняў да нацыянальнай
духоўнай культуры, да гістарычных каштоўнасцей Айчыны,
на якіх грунтуецца наша дзяржаўнасць. 

Зусім хутка наша краіна  адзначыць 100-годдзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Вучні нашай школы таксама вырашылі прыняць удзел у гэтым свяце. І  таму 19 кастрычніка адбыўся  конкус уласных вершаў і сачыненняў, прысвечаных гэтаму юбілею. Самы актыўны ўдзел прынялі вучні пятых класаў. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі, а самыя лепшыя  вершы  будуць накіраваны   на  рэспубліканскі конкурс.

Колькі войн ідзе на свеце!

Колькі гіне ў іх людзей!

У маёй краіне дзеці

У шчасці, без ліхіх падзей.

Вядома, мы  навек запомнім

Той пераможны светлы дзень.

Мой прадзед верыў у перамогу,

Змагаўся – і да нас яна прыйшла!

І сёння, каб спакойна спалі людзі,

Быў у краіне мір і цішыня,

Штодзённа ў роднай Беларусі

Ахоўнікі працуюць, для нас яны – “браня”!

Мы цэнім цяжкі плён ваенных

І да зямлі паклон ім шлём,

Віншуем са 100-годдзем, святам,

Такім урачыстым, светлым днём!

 

Філіпава Яна

 

Вялікі дзякуй, пераможцы,

Што шмат гадоў таму назад

Вы падарылі ўсяму свету

Жыццё, святло, пакой і лад.

Няхай жыве мая Айчына,

Цвіце, квітнее кожны год,

Няхай вайны не будзе ведаць

І жыць у шчасці наш народ.

Салдаты нашы мір вартуюць,

Бароняць сонца ў вышыні.

Іх абавязак ганаровы –

Стаяць на варце цішыні.

Мы, дзеці нашай Беларусі,

Падзяку Вам сваю нясём

І шанаваць мы разам будзем

Спакой і дом, дзе мы жывём!

 

Акуленка Мацвей

 

Узброеныя сілы ахоўваюць тэрыторыю нашай рэспублікі і забяспечваюць мірнае жыццё . Каб неба над намі было блакітнае і спакойнае, наша Айчына не бачыла ворагаў, дзень і ноч ваенныя знаходзяцца  на сваім пасту.

Сухапутныя сілы абараняюць нашу зямлю, яе межы. Яны такія ж моцныя, як мядзведзі, магутныя, як зубры, хуткія, як рысі.

Вайскова-паветраныя сілы можна параўнаць з мнагалікімі птушкамі ў паднябессі. І ўсе яны, быццам арлы, гордыя і  грозныя, гатовыя імкліва дасягаць сваёй мэты.

І вельмі важную ролю выконваюць войскі супрацьпаветранай абароны, якія павінны абараняць з зямлі наша неба!

Нельга ўявіць сабе ўсю шматаблічнасць і велізарнасць нашых узброеных сіл, разнастайнасць тэхнікі і зброі.

З году ў год, з пакалення ў пакаленне не толькі перадаецца ваенны вопыт, але ж і вывучаюцца тэхнічныя навіны. Толькі тым, хто прысвяціў сваё жыццё гэтай справе, вядома, якая гэта цяжкая праца – абарона сваёй краіны! Іх невычэрпнай сіле, магутнасці і энергіі можна толькі пазайздросціць.

 

Паўракова Анастасія