26 кастрычніка для вучняў другіх класаў была праведзена літаратурная гасцёўня “Я беларус! Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі” .
У пачатку мерапрыемства для стварэння неабходнага эмацыянальнага настрою пад гукі песні “Спадчына” на словы Я.Купалы ў выкананні ВІА “Песняры” на выставе кніг беларускіх пісьменнікаў (Якуба Коласа, Янкі Купалы, Ніла Гілевіча, Максіма Танка, Васіля Віткі, Авер`яна Дзеружынскага) вучні знаёміліся з паэтычнымі творамі беларускіх пісьменнікаў, разглядалі фотаздымкі беларускіх краявідаў.
У рамках мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у бліц-турніры знаўцаў роднага краю. У час гульні “Беларускія друкары” дзеці з вялікім захапленнем на рознакаляровых лістах “друкавалі” ветлівыя словы, якія потым дарылі гаспадарам літаратурнай гасцёўні.
Вучні паказалі сваё майстэрства ў конкурсе чытачоў. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі: Бабак Дар`я, Пухаленка Арсеній, Бабіцкая Марыя, Падголін Мікіта, Даніленка Настасся, Андрэенка Іван, Асмалоўская Усціння, Залуцкі Кірыл.
Можна з упэўненасцю сказаць, што сустрэча с творамі беларускіх паэтаў не пакінула абыякавым ніводнага ўдзельніка літаратурнай гасцёўні.