Суббота, Декабрь 07, 2019
Text Size

135-годдзя з дня нараджэння знакамітых песняроў Беларусі

У кожнага народа ёсць пісьменнікі, веліч і значэнне якіх узрастаюць  ад пакалення да пакалення. 2017 год праходзіць пад знакам 135-годдзя з дня нараджэння знакамітых песняроў Беларусі. 3 лістапада споўнілася 135 год з дня нараджэння Якуба Коласа. Са старонак самых першых кніг, прачытаных па складах, прыходзіць у наша жыццё гэта імя. Прыходзіць, каб падарыць велізарны паэтычны свет, напоўнены фарбамі, гукамі, пахам роднай зямлі. Першае свядомае пачуццё любові да радзімы нараджаецца пад уплывам твораў Якуба Коласа. Менавіта Якуб Колас пранікнёна і шчымліва-балюча сказаў пра трапяткую прыгажосць роднага краю:

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Забыць цябе не маю сілы.

З гэтай нагоды 9 лістапада вучні V класаў падрыхтавалі завочную экскурсію “Цікавыя факты з жыцця і творчасці Я.Коласа” для першакласнікаў, падчас якой знаёмілі вучняў з жыццём і творчасцю песняра, чыталі вершы, дзяліліся ўражаннямі  пра музей Якуба Коласа ў Мінску. На развітанне падарылі буклеты  “7 незвычайных фактаў пра Якуба Коласа”.