Волаты зямлі беларускай

- Добры дзень!

- Добры дзень!

- Куды вы  так спяшаецеся?

- У дзіцячую бібліятэку. Сёння там будзе вельмі цікава!

Дзіцячая бібліятэка – гэта наш памочнік у справе папулярызацыі  роднай мовы.  Сёлета  ў нашай краіне адзначаецца юбілей  вялікіх песняроў, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.  З гэтай нагоды супрацоўнікі  дзіцячай бібліятэкі № 3 запрасілі нас 16 лістапада на  мерапрыемства “Волаты зямлі беларускай”, прысвечанае 135-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі вучні V класаў паглыбілі свае веды пра жыццё і творчасць паэтаў, слухалі вершы і песні на словы Якуба Коласа і Янкі Купалы.  Казачныя гукі нашай мовы прынеслі шмат станоўчых эмоцый.