Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Лістападаўскія юбіляры

           “Лістападаўскія юбіляры” – пад такой назвай прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Усе настаўнікі метадычнага аб’яднання прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў.   

           Тыдзень адкрыўся выставай газет, прысвечанай  лістападаўскім юбілярам 2017 года: Якубу Коласу, Валянціну Лукшу, Цішку Гартнаму, якую падрыхтавалі вучні V - XI  класаў. У фае школы Ісаева А.А. з вучнямі V  класаў падрыхтавала стэнд “Лістападаўскія юбіляры”. Кожны настаўнік беларускай мовы і літаратуры ў сваім кабінеце аформіў выставу “Адзначаем юбілей”.

           Вучні V класаў пад краўніцтвам Ісаевай А.А. правялі завочную экскурсію “Цікавыя факты з жыцця і творчасці Я.Коласа” для першакласнікаў, падчас якой знаёмілі вучняў з жыццём і творчасцю песняра, чыталі вершы, дзяліліся ўражаннямі  пра музей Якуба Коласа ў Мінску. На развітанне падарылі буклеты  “7 незвычайных фактаў пра Якуба Коласа”. Па запрашэнні супрацоўнікаў дзіцячай бібліятэкі № 3  вучні наведалі мерапрыемства “Волаты зямлі беларускай”, прысвечанае 135-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі пяцікласнікі  паглыбілі свае веды пра жыццё і творчасць паэтаў, слухалі вершы і песні на словы Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Наседкіна М.В. сярод вучняў V- VIІ класаў   правяла інтэлектуальную віктарыну “Пад зоркай Якуба Коласа”. Удзельнікі, якія правільна адказвалі на пытанні віктарыны, атрымалі не толькі веды пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, але папоўнілі свой кругагляд. Каб абудзіць цікавасць да мінулага і ўзгадаць старонкі жыцця і творчасці Якуба Коласа, з вучнямі IX класаў Марына Валянцінаўна зрабіла вусны часопіс “Якубу Коласу прысвячаецца”.

           Цвілікава Г.А. з вучнямі V - VI  класаў аформіла ў фае школы  выставу малюнкаў  “Лістападаўскія юбіляры”. Вучні VI  класаў  прынялі актыўны ўдзел у займальнай гульні “ Што?Дзе?Калі?”  Знаўцы  творчасці В.Лукшы спаборнічалі ў такіх турах, як  “Спяшайся бачыць”, “Пазнай твор”, “Лінгвістычны спрынт”, “Далей, далей, далей”.

           Вучні VI  класаў пад кіраўніцтвам Буймістравай Г.А. сталі актыўнымі ўдзельнікамі  брэйн-рынгу “Наш гонар і слава”. Цікавыя старонкі творчасці Я.Купалы і Я.Коласа, радкі любімых твораў, фотаздымкі і крыжаванка дапамаглі шасцікласнікам пазнаёміцца з разнастайнымі фактамі біяграфій славутых майстроў слова. А вучні XІ “А” класа  правялі літаратурную гасцёўню “І слова будзе жыць…”, прысвечаную 135-годдзю Я. Коласа.

           Бараўцова С.А. сярод вучняў VIІ класаў  правяла   літаратурны турнір “Кнігі Коласа нам калыскай і школай былі”, які прайшоў у форме  экскурсіі па творах Я. Коласа. Удзельнікі кожнай каманды выразна чыталі  вершы класіка і адказвалі на пытанні па яго творах.  Вучні VIІІ класаў  удзельнічалі ў конкурсе знатакоў “Як песня народа – неўміручы наш Колас” , які  складаўся з 5 тураў: 1-3 туры – жыццё і творчасць Я. Коласа; 4- 5 туры –  паэма “Новая зямля”. У гульні прымалі ўдзел дзве каманды: “Змагары “ і “Зоркі”. Васьмікласнікі атрымалі заданне  падрыхтавацца  да конкурса, знайшлі звесткі па біяграфіі і творчасці паэта, таму  з вялікім захапленнем і цікавасцю  адказвалі на пытанні, змагаліся за кожны бал, стараліся паказаць свае веды па фактах з жыцця і творчасці Я. Коласа.

           Тыдзень беларускай мовы і літаратуры закончыўся дэманстрацыяй відэафільмаў “Лістападаўскія юбіляры” для вучняў другой змены.