Пятница, Ноябрь 15, 2019
Text Size

Юбілей Якуба Коласа

2017 год азнаменаваны юбілеем вялікага песняра беларускага народа, паэта, празаіка, драматурга, вучонага, класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Гэта свята вучні V і VII класаў адзначылі 23 лістапада ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Дзядзька Колас,

                          мабыць, не чакалі?..

Дык даруйце, што турбую Вас.

Пільна трэба:

                     хутка ўцякае

Скарацечны, апантаны час.

Я прыйшоў да Вас не так –

                                     на споведзь,

Як і сорак год таму назад.

Вашы думы,

             што разлогі поля,

Вашы мары,

              што вянок прысад.

Прычыняю – каб не скрыпнуць! –

                                                   дзверы,

Каб без гуку ў музей ступіць.

Я прывык у Вашу шчодрасць верыць,

Бо яе за грошы не купіць.

                                      Павел Пруднікаў “У музеі Якуба Коласа”

У ціхім завулку, недалёка ад цэнтральнага праспекта Мінска, знаходзіцца невялікая сядзіба, у якой 11 гадоў свайго жыцця правёў народны паэт Беларусі Якуб Колас. Нас ветліва сустрэлі дрэвы, пасаджаныя самім гаспадаром; дом, у якім клапатліва захаваўся рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка; гараж. Шматлікія матэрыялы экспазіцыі глыбей пазнаёмілі вучняў з жыццёвым  і творчым шляхам Якуба Коласа.

Наведванне музея садзейнічала не толькі бліжэйшаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, але і духоўнаму ўзвышэнню кожнага.