Пятница, Ноябрь 15, 2019
Text Size

Паэтычныя ланцужкі

Як самую звонкую ў свеце навуку,
Як роўных вякоў пчаліную складчыну,
Прымаю па складу, па смаку, па гуку
Мову маю матчыну!..
                                                         Пятрусь Макаль.
 
 
 
        У чацвер, 7 снежня,  вучні VI класаў прынялі ўдзел у гульні “Паэтычныя ланцужкі”, падчас якойдзеці спрабавалі сабраць радкі вершаў славутых беларускіх паэтаў. Кожны з прысутных выбіраў пялестку васілька, на якой на адваротным баку былі размешчаны паэтычныя радкі. Неабходна было паслядоўна спалучыць ланцужок аўтарскіх радкоў, сабраць пялёсткі ў кветку, каб атрымаліся вершаваныя тэксты беларускіх класікаў.
       Гэтая гульня дапамагла вучням праявіць актыўнасць, кемлівасць, знаходлівасць, артыстызм, узаемападтрымку.