Пазнай твор

 
        У чацвер, 14 снежня, у межах адзінага дня беларускага маўлення вучні VI класаў прынялі ўдзел у гульні “Пазнай твор”.
       Падчас мерапрыемства камандам было прапанавана адказаць на пытанні, звязаныя з жыццём і творчасцю беларускіх пісьменнікаў, назваць псеўданімы мастакоў слова,  пазнаць твор па цытаце, а літаратурнага героя – па апісанні.
      Вучні з вялікай цікавасцю выконвалі заданні, праяўляючы кемлівасць і высокую эрудыцыю.