Хто забыў сваіх продкаў

«Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе.

Хто забыў сваю мову – усё згубіў”.

У. Караткевіч

      Духоўным багаццем, якое мы атрымалі ў спадчыну ад продкаў, можна ганарыцца перад усім светам і, каб захаваць сваю самабытнасць у культурным асяроддзі, неабходна яго зберагчы і перадаць будучым пакаленням. Багацце гэта – народныя святы, абрады, звычаі. Да сённяшніх дзён яны не страцілі сваёй мэтавай накіраванасці і прызначэння ў народным жыцці.

     Каб яшчэ раз навучэнцы змаглі дакрануцца да спадчыны продкаў, 30 лістапада прайшла інтэлектуальная пазнавальная гульня “КОЛА СВЯТАЎ”, якая  дазволіла  васьмікласнікам падрабязней пазнаёміцца  з тым, як святкавалі нашы продкі найбольш значныя ў іх жыцці каляндарныя і сямейна-бытавыя святы.У будучым вучні змогуць выкарыстоўваць элементы традыцыйнай абраднасці пры правядзенні сучасных свят грамадскага гучання і сямейных урачыстасцей.