Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Чароўны куфэрак

     У чацвер, 25 студзеня, у  межах акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску» ў вучняў II «Д» і II «Б» класаў групы падоўжанага дня прайшоў занятак «Чароўны куфэрак». Дзеці разам з бацькамі складалі чароўны куфэрак. У куфэрку - забытыя казкі, жарты, гульні, скорагаворкі, загадкі. Дзеці разважалі пра паходжанне бусла, пра тое, адкуль пайшлі беларусы. У спаборніцтве па правільным вымаўленні быў абраны майстар скорагаворак.