Скарбы роднага краю

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень кожнаму беларусу трэба задумацца аб лёсе нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб тым багацці, якім мы, беларусы, павінны валодаць. У межах акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” ў II класе адбылася класная гадзіна “Скарбы роднага краю” , якая спрыяла развіццю ў дзяцей цікавасці да нацыянальнай культуры, любові да Радзімы. Вучні чыталі вершы, разгадвалі загадкі, называлі беларускія народныя святы, перакладалі словы з беларускай мовы на рускую.