Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Дзень роднай мовы

Вы паслухайце, мова якая!

Нібы рэчачка, ціха журчыць,

Нібы скрыпка, цудоўна спявае.

Трэба толькі на ёй гаварыць.

 

І зноў чацвер – адзіны дзень беларускага маўлення. 22 лютага вучні V “В” класа наведалі бібліятэку № 3, дзе адзначылі Дзень роднай мовы. Шмат у свеце цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Наша мова – дар, не менш каштоўны за жыццё, таму мы павінны рабіць усё неабходнае, каб зберагчы гэты бясцэнны дар. З гэтай мэтай супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі конкурс эрудытаў беларускай мовы пад назвай “Аб беларускай мове замовім слова”. Вучні працавалі перакладчыкамі, адгадвалі загадкі, чыталі вершы пра мову, прымалі ўдзел у інсцэніроўках, паказвалі сваё веданне беларускай мовы ў настольнай гульні “Мова”. Самыя актыўныя вучні былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі.