Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Літарынка

    

21.11.2019 года  ў рамках акцыi «Размаўляем са мной  па-беларуску!» прайшла гульня «Лiтарынка». У гэты дзень вучні 2 “Д” класа падарожнічалі па краіне Рэбусаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся разгадваць рэбусы, знаходзілі зашыфраваныя прыказкі. Да разгаданых слоў падбіралі рыфмы, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Рэбусы былі падзелены на групы: геаграфічныя назвы, імёны беларускіх пісьменнікаў і іншыя тэмы.

Гульня дазволіла пашырыць слоўнікавы запас вучняў і ўзбагаціць іх  мову.

Падарункі восені

  

У лістападзе дзеці назіраюць, як дзень за днем змяняецца выгляд прыроды. Яна сцішваецца, рыхтуецца да зімовага адпачынку.

2 “ Г “ клас кл.рук. Гваздова С.П.

Турнір “Знаўцы роднай мовы”

24 кастрычніка ў межах акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” вучні II “В” класа неведалі дзіцячую бібліятэку №3, дзе адбыўся турнір “Знаўцы роднай мовы”.

Вучні чыталі вершы, разгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую.

На памяць кожны з пераможцаў атрымаў невялікі падарунак – кнігу на роднай мове.

“Скарбонка пяшчотных слоў для мамы”.

Маці ў чалавека  адна, і ніводнае пачуццё не можа параўнацца са шчырай, адданай любоўю маці, якую яна дорыць сваім дзецям.

Шмат цёплых, пяшчотных слоў прагучала ў адрас мам у II “Б” класе 17 кастрычніка. У гэты чацвер прайшла акцыя “Скарбонка пяшчотных слоў для мамы”.

Вучні намалявалі партрэты сваіх любімых мам, зрабілі падарункі і знайшлі для іх ласкавыя словы: родная, прыгожая, шчырая…

Гэтыя словы гавораць не толькі ў свята, а і кожны дзень, гледзячы ў матчыны  вочы.

 

Гучы, роднае слова.

 

 
З мэтай фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы, літаратуры і свайго краю, выхавання патрыятычных пачуццяў у вучняў 03.10.2019 г.  у  IV “Д” класе прайшоў  вусны часопіс “Гучы, роднае слова”.  

Подробнее: Гучы, роднае слова.

«Мой край Магілёўскі»

12 верасня ў IV«Б» класе прайшло падарожжа «Мой край Магілёўскі». Мерапрыемства было праведзена ў выглядзе завочнага падарожжа па родным горадзе. Вучні наведалі Алею Герояў, Буйніцкае поле,  найпрыгажэйшыя вуліцы і плошчы Магілёва.

Подробнее: «Мой край Магілёўскі»

"Смяяцца дазваляецца"

20 чэрвеня ў  лагеры “ Вясёлка” дзень праходзіў пад дэвізам "Смяяцца дазваляецца". Дзеці адгадвалі загадкі, гулялі, смяяліся, спрабавалі рассмяшыць "Царэўну Несмяяну".  Беларускія народныя гульні захапілі ўсіх. Тым больш, што адбываліся яны на свежым паветры.  “Схавай рукі!”, “Шэры кот”, “Свабоднае месца”, “Пячэнне хлеба”… і гэта не ўсе гульні, якія сабралі дзяцей і прымусілі быць уважлівымі, спрытнымі, кемлівымі… Выхавацелі з задавальненнем прымалі ўдзел разам з дзецьмі.

Подробнее: "Смяяцца дазваляецца"

“Сонца схавалася ў кожным”

Гісторыя беларускіх народных гульняў арганічна звязана з гісторыяй народа, яго працай, побытам, вераваннямі і звычаямі.

Подробнее: “Сонца схавалася ў кожным”

Страница 1 из 17