Суббота, Февраль 22, 2020
Text Size

Свята «Гучы, мая родная мова»

Якія знаёмыя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае “дзе”, і густое “чаго”.
 

Гульня-віктарына “Наша Беларусь”

У чацвер 13 лютага ў межах акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”у 3 “А” класе прайшла гульня-віктарына “Наша Беларусь”. Вучні адказвалі на пытанні пра прыроду Беларусі, пра знакамітых землякоў, пра гістарычныя падзеі, пра сучаснае жыццё беларусаў. Дзеці разгадвалі крыжаванкі і загадкі. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі дыпломы і салодкія падарункі.

Подробнее: Гульня-віктарына “Наша Беларусь”

Віртуальнае падарожжа па гарадах Беларусі

6 лютага вучні І ”Е” класа адправіліся ў віртуальнае падарожжа па гарадах Беларусі. Першакласнікі вучыліся знаходзіць беларускія гарады на карце, пазнаёміліся з помнікамі і славутасцямі родных мясцін. Адным з найбольш цікавых заданняў для дзяцей было разгадванне крыжаванкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем паглядзелі відэаролік пра свой родны горад Магілёў.

Подробнее: Віртуальнае падарожжа па гарадах Беларусі

Каляды

Каляды - радаснае і доўгачаканае свята. Сустрэлі яго вучні 1 "В" класа з добрым настроем і незабыўнымі ўражаннямі. У госці прыйшлі калядоўшчыкі: Механоша з Мядзведзем, цыганка, каза. Гульні, песні і танцы. Усё на роднай мілагучнай мове. І дзеці, і дарослыя атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Подробнее: Каляды

Знаёмства са знакамітымі людзьмі Беларусі

23 снежня ў 1 “Г” класе прайшла завочная экскурсія “Знаёмства са знакамітымі людзьмі Беларусі”. Праходзіла яна ў выглядзе гульні. Дзеці пазнаёміліся з дасягненнямі знакамітых людзей Беларусі :Ф. Скарыны, Е.Полацкай, Я.Купалы, Я.Коласа, П.Клімука, У.Кавалёнка.  Яны даведаліся пра спартыўныя дасягненні нашых землякоў: Р.Салея, В.Азаранкі, Д.Домрачавай, А.Кушніра і іншых. На працягу гульні дзеці разгадалі “касмічную” крыжаванку і пабывалі ў космасе разам з беларускімі касманаўтамі . Гульня вельмі спадабалася дзецям. Кожны з іх паабяцаў таксама праславіць нашу краіну.

Подробнее: Знаёмства са знакамітымі людзьмі Беларусі

Чароўны куфэрак

30 студзеня 2020года з вучнямі I “Д” класа была праведзена гульня “Чароўны куфэрак”. Усе заданні для гульні знаходзіліся ў чароўным куфэрку. Вучні адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, сустракаліся з казачнымі героямі. Асабліва зацікавіла першакласнікаў заданне “Знайдзі сабе пару”, якое садзейнічала пашырэнню слоўнікавага запасу вучняў. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі салодкі пачастунак і цяпер з задавальненнем будуць чакаць новай сустрэчы з беларускай мовай.

Подробнее: Чароўны куфэрак

Зямля пад белымі крыламі

19 снежня для вучняў  І «Б» класса было праведзена паэтычнае падарожжа  «Зямля пад белымі крыламі». Настаўнік Кірыловіч Ірына Мікалаеўна  запрасіла  маленькіх вучняў  у падарожжа па Беларусі, каб паказаць хараство роднай прыроды праз паэтычныя радкі вядомых паэтаў. Мэта гэтага мерапрыемства – прывіць любоў да роднай зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народа, паказаць мілагучнасць беларускай мовы. Першакласнікі пазнаёміліся  з вершамі Я.Коласа, Я.Купалы, В.Віткі. Дзеці вывучалі новыя беларускія словы, прымалі ўдзел у гульні «Салодкая беларуская мова». У канцы мерапрыемства дзеці вывучылі на памяць урывак верша В.Віткі, каб расказаць яго сваім бацькам:

Подробнее: Зямля пад белымі крыламі

Парад гульняў «Скарбонкі беларускай мовы»

12 снежня ў 1 «А» класе ў межах акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску»  прайшоў парад гульняў «Скарбонкі беларускай мовы». Пад час мерапрыемства вучні ўспаміналі беларускія народныя казкі, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія народныя гульні, а таксама знаёміліся з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі. Але больш за ўсё дзецям спадабалася гуляць у такія гульні, як: «Назаві слова», «Хто лішні?», «Сказы-жартаўнікі», «Знайдзі слова ў слове», «Сапсаваны тэлеграф», «Наадварот», «Хто гэта робіць?», «Збярыце букет».

Мерапрыемства атрымалася вельмі цікавым і пазнавальным.

Подробнее: Парад гульняў «Скарбонкі беларускай мовы»

Страница 1 из 18