Четверг, Декабрь 05, 2019
Text Size

Справы и стравы беларусаў

22 сакавіка ў III «Е» класе прайшло мерапрыемства «Справы и стравы беларусаў». Хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі аднакласнікам, як развівалася ткацтва на Беларусі, якія вырабы нашы продкі выраблялі з дрэва, саломы, гліны. З прынесеных рэчаў была арганізавана выстава беларускіх умельцаў. Дзяўчаты прапанавалі рэцэпты страў беларускай кухні. Так вучні далучаюцца да культуры Беларусі.

Подробнее: Справы и стравы беларусаў

Завочная вандроўка “Зямля бацькоў – мая зямля”

15 сакавіка ў рамках акцыі “Размаўляем па-беларуску” адбылася завочная вандроўка “Зямля бацькоў – мая зямля”.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі  1 “Г” і 1 “Д” класы. У ходзе занятка вучні захапляліся словамі пра прыгажосць беларускай прыроды, пазнаёміліся са знакамітымі асобамі Беларусі, успомнілі дзяржаўныя сімвалы.

Разнастайныя конкурсы, гульні, загадкі вельмі зацікавілі вучняў і не пакінулі іх абыякавымі да роднай мовы і культуры.

Подробнее: Завочная вандроўка “Зямля бацькоў – мая зямля”

Прыляцела ластавіца, прынесла нам масленіцу

 

  

     1 сакавіка ў рамках акцыі “Размаўляй па-беларуску” ў 4-х класах было праведзена свята “Прыляцела ластавіца, прынесла нам масленіцу”. Дзеці з захапленнем рыхтаваліся да свята. Пазнаёміліся з абрадамі і звычаямі нашых продкаў-беларусаў. Вучні частаваліся блінамі, расказвалі вершы, свявалі песні, вадзілі карагоды і гулялі ў народныя гульні.

     Такім чынам дзеці далучыліся да духоўных скарбаў свайго народа, адчулі павагу да роднага слова.

Подробнее: Прыляцела ластавіца, прынесла нам масленіцу

Дзень роднай мовы

Вы паслухайце, мова якая!

Нібы рэчачка, ціха журчыць,

Нібы скрыпка, цудоўна спявае.

Трэба толькі на ёй гаварыць.

 

І зноў чацвер – адзіны дзень беларускага маўлення. 22 лютага вучні V “В” класа наведалі бібліятэку № 3, дзе адзначылі Дзень роднай мовы. Шмат у свеце цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Наша мова – дар, не менш каштоўны за жыццё, таму мы павінны рабіць усё неабходнае, каб зберагчы гэты бясцэнны дар. З гэтай мэтай супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі конкурс эрудытаў беларускай мовы пад назвай “Аб беларускай мове замовім слова”. Вучні працавалі перакладчыкамі, адгадвалі загадкі, чыталі вершы пра мову, прымалі ўдзел у інсцэніроўках, паказвалі сваё веданне беларускай мовы ў настольнай гульні “Мова”. Самыя актыўныя вучні былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі.

Подробнее: Дзень роднай мовы

Скарбы роднага краю

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень кожнаму беларусу трэба задумацца аб лёсе нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб тым багацці, якім мы, беларусы, павінны валодаць. У межах акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” ў II класе адбылася класная гадзіна “Скарбы роднага краю” , якая спрыяла развіццю ў дзяцей цікавасці да нацыянальнай культуры, любові да Радзімы. Вучні чыталі вершы, разгадвалі загадкі, называлі беларускія народныя святы, перакладалі словы з беларускай мовы на рускую.

Подробнее: Скарбы роднага краю

Гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

У чацвер, 15 лютага, адбылася вандроўка па старонках гісторыі нашай Радзімы сярод вучняў 4 класаў. Гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” прайшла па наступных намінацыях “Дзяржава і яе сімвалы”, “Каменны летапіс”, “Песняры”, “У свеце народных традыцый”, “Зямля пад белымі крыламі”, “Беларуская кухня”, “Сустракаюць па адзенні”. Вучні чыталі вершы, адказвалі на пытанні інтэлектуальнай гульні. Мерапрыемства ўсім вельмі спадабалася.

Подробнее: Гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

Гульня-віктарына "Наша Беларусь"

У чацвер, 8 лютага, у межах акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” сярод вучняў 4-х класаў прайшла гульня-віктарына “Наша Беларусь”. Вучні адказвалі на пытанні пра паходжанне гарадоў Беларусі, пра знакамітых землякоў, пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў нашай краіне са старадаўніх часоў і па сённяшні дзень. Дзеці разгадвалі крыжаванкі і загадкі. Лепшыя знаўцы гісторыі нашай краіны былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі падарункамі.

Подробнее: Гульня-віктарына "Наша Беларусь"

Мая Радзіма – Беларусь

     1 лютага, у межах акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску", у вучняў I "В" класа прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Мая Радзіма – Беларусь".

Подробнее: Мая Радзіма – Беларусь