Пятница, Декабрь 13, 2019
Text Size

Мая Радзіма – Беларусь

     1 лютага, у межах акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску", у вучняў I "В" класа прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Мая Радзіма – Беларусь".

Подробнее: Мая Радзіма – Беларусь

21 лютага - міжнародны дзень мовы

     У рамках месячніка "21 лютага - міжнародны дзень мовы" 25 студзеня адбылася сустрэча 3"Г" і 3 "Е" класа на тэму " Я люблю родную мову".

Подробнее: 21 лютага - міжнародны дзень мовы

Чароўны куфэрак

     У чацвер, 25 студзеня, у  межах акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску» ў вучняў II «Д» і II «Б» класаў групы падоўжанага дня прайшоў занятак «Чароўны куфэрак». Дзеці разам з бацькамі складалі чароўны куфэрак. У куфэрку - забытыя казкі, жарты, гульні, скорагаворкі, загадкі. Дзеці разважалі пра паходжанне бусла, пра тое, адкуль пайшлі беларусы. У спаборніцтве па правільным вымаўленні быў абраны майстар скорагаворак.

Подробнее: Чароўны куфэрак

Конкурс скорагаворак "Лепшы гаварун"

     18 студзеня сярод вучняў 1 “Г” і 1 “Д” класаў быў праведзены конкурс скорагаворак “Лепшы гаварун”. У кожным класе прайшлі  папярэднія конурсы, дзякуючы якім былі вызначаны вучні, якія ўмеюць больш правільна і дакладна вымаўляць гукі беларускай мовы. У фінал выйшлі па пяць вучняў з кожнага класа. Дзецям прапанаваліся скорагаворкі, для паўтарэння якіх патрабавалася не толькі дакладнасць вымаўлення, але і добрая памяць.

     Па выніках конкурсу I месца заняла Пятнікава Сафія, II – Завацкая Ганна, III – Ермакова Аліна. 

Віктарына “Падарожжа па беларускіх казках”

     У чацвер, 11 студзеня, у межах акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” вучні групы падоўжанага дня 2 “В” класа прынялі ўдзел у віктарыне “Падарожжа па беларускіх казках”. Падчас віктарыны дзеці абагульнілі і ўзбагацілі веды аб беларускіх казках, развівалі свае творчыя здольнасці, праявілі ўменне працаваць у камандзе.

Подробнее: Віктарына “Падарожжа па беларускіх казках”

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

    У чацвер, 21 снежня, у  межах акцыіРазмаўляй са мной па-беларускувучні VI класаў прынялі ўдзел у віктарынеЧароўны квадрат”.

     Падчас гульні шасцікласнікі ўзбагацілі свае веды пра культуру Беларусі, пра родную мову і літаратуру, а таксама праявілі свае творчыя здольнасці і прадэманстравалі ўменне працаваць у камандзе.

Подробнее: Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

Хто забыў сваіх продкаў

«Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе.

Хто забыў сваю мову – усё згубіў”.

У. Караткевіч

      Духоўным багаццем, якое мы атрымалі ў спадчыну ад продкаў, можна ганарыцца перад усім светам і, каб захаваць сваю самабытнасць у культурным асяроддзі, неабходна яго зберагчы і перадаць будучым пакаленням. Багацце гэта – народныя святы, абрады, звычаі. Да сённяшніх дзён яны не страцілі сваёй мэтавай накіраванасці і прызначэння ў народным жыцці.

Подробнее: Хто забыў сваіх продкаў

Пазнай твор

 
        У чацвер, 14 снежня, у межах адзінага дня беларускага маўлення вучні VI класаў прынялі ўдзел у гульні “Пазнай твор”.
       Падчас мерапрыемства камандам было прапанавана адказаць на пытанні, звязаныя з жыццём і творчасцю беларускіх пісьменнікаў, назваць псеўданімы мастакоў слова,  пазнаць твор па цытаце, а літаратурнага героя – па апісанні.
      Вучні з вялікай цікавасцю выконвалі заданні, праяўляючы кемлівасць і высокую эрудыцыю.