Суббота, Февраль 22, 2020
Text Size

Моўны турнір “Падарожжа па краіне Мовазнавіі”

6 снежня для вучняў пятых класаў быў праведзены моўны турнір “Падарожжа па краіне Мовазнавіі”, прысвечаны роднай мове. У праграму былі ўключаны заданні па розных раздзелах мовазнаўства, у тым ліку па фанетыцы, марфалогіі, фразеалогіі.

Подробнее: Моўны турнір “Падарожжа па краіне Мовазнавіі”

Турнір “Знаўца беларускай мовы”

Адчыніце дзверы, людцы,
Адусюль хай далятае:
Словы родныя куюцца…
Кросны родныя снуюцца…
Песні родныя пяюцца…
Мова,
Мова
Нас вітае.
(Вольга Куртаніч)

Подробнее: Турнір “Знаўца беларускай мовы”

Вусны часопіс “Чароўная кветка беларускай паэзіі”

22 лістапада сярод вучняў дзясятых класаў прайшло мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц.

Подробнее: Вусны часопіс “Чароўная кветка беларускай паэзіі”

Інтэлектуальная гульня “Хлеб - усяму галава”

 

“Хлеб - усяму галава” - прыказка, вядомая кожнаму з дзяцінства. Сапраўды, хлеб мае вялікае значэнне ў жыцці чалавека. Беражлівыя адносіны да хлеба - гэта даніна нашай павагі да нялёгкай працы тых, хто яго вырошчвае, пячэ.
Мерапрыемства, прысвечанае хлебу, пачалося з экскурсіі на “Дамачай”. Дзеці на ўласныя вочы ўбачылі тэхналогію прыгатавання хлеба, пазнаёміліся з гісторыяй прадпрыемства, яго вырабамі. Даспадобы прыйшлася ўсім прысутным дэгустацыя прадукцыі з хлеба.
А каб абудзіць цікавасць да народных традыцый, 15 лістапада прайшла інтэлектуальная гульня “Хлеб - усяму галава” сярод вучняў шостых класаў.
У гульнёвай форме вучні паказалі свае веды пра хлеб і фальклор.

Подробнее: Інтэлектуальная гульня “Хлеб - усяму галава”

Міжнародны творчы конкурс “На беразе Дняпра”

 

Вучні нашай школы заўсёды імкнуцца прымаць актыўны ўдзел у разнастайных творчых конкурсах, бо гэта адна з найлепшых магчымасцей праявіць сябе, удасканальваючы і дэманструючы свой талент. З 22 кастрычніка быў аб’яўлены ІІІ адкрыты міжнародны творчы  конкурс “На беразе Дняпра”, прысвечаны Году малой радзімы. Асноўнай мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца павышэнне цікавасці моладзі да вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй Айчыны.  8 лістапада былі падведзены вынікі конкурсу для вучняў шостых, сёмых і восьмых класаў. Найлепшымі былі прызнаны прыведзеныя ніжэй вершы, у якіх юныя паэты выказалі самыя шчырыя пачуцці любові і павагі да свайго роднага горада. Дакраніцеся сэрцам да сваёй Радзімы!

Подробнее: Міжнародны творчы конкурс “На беразе Дняпра”

Інтэлектуальнай гульні “Мова”

Не проста ў словы я гуляю - 
На мове роднай размаўляю… 

Мікола Мятліцкі 

       Што такое  мова? З  аднаго боку – гэта  сродак зносін, з другога – прыкмета ідэнтычнасці і самабытнасці нацыі.  Мова яднае нас у народ, які носіць прыгожае імя – беларусы.  Яшчэ 125  год таму беларускі паэт-дэмакрат Францішак Багушэвіч заклікаў нас, сваіх суайчыннікаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа  душы”. Беларуская мова вельмі старажытная. Яна жыве ўжо шмат стагоддзяў. Нашы продкі тонка адчувалі слова, умелі зазірнуць у яго глыбіні.

Подробнее: Інтэлектуальнай гульні “Мова”

У свеце фразеалагізмаў

Мова,

Пявучая родная мова,

Ты - уладарка нявызнаных скарбаў.

Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў

Мае ў сабе тваё кожнае слова.

Аляксей Зарыцкі

 

Пісьменнікі, фалькларысты, лінгвісты называюць фразеалагізмы самародкамі i самацветамі роднай мовы, залацінкамі народнай мудрасці. Веданне фразеалогіі – неабходная ўмова глыбокага авалодання  роднай мовай. Уменне правільна карыстацца фразеалагічным багаццем характарызуе ступень валодання мовай. Граматны чалавек падсвядома звяртаецца да фразеалогіі, а невуч выкарыстоўвае словы-пустазеллі “гэта самае”, “так бы мовіць” і іншыя. У фразеалогіі ярчэй за ўсё выяўляецца багацце, сіла і прыгажосць мовы. А таму ix трэба ўжываць у мове ўмела i дарэчы. Для таго, каб пераканацца, што нашы вучні правільна выкарыстоўваюць моўнае багацце, 18 кастрычніка, у чацвер, сярод вучняў шостых класаў была праведзена інтэлектуальная гульня “У свеце фразеалагізмаў”. Змагаліся паміж сабой тры каманды. Удзельнікі паказалі свае веды ў наступных конкурсах: “Фразеалагічная размінка”, “Знатакі мовы”, “Будзьце ўважлівымі”, “Хто хутчэй”, “Самы артыстычны”, “Загадкавы дух фразеалогіі”,”Самы кемлівы”. Гульня атрымалася пазнавальная і захапляльная. Перамаглі, як мае быць, розум і камандны дух.

 

Подробнее: У свеце фразеалагізмаў

Дзень маці

 

Так, як маці, на свеце ніхто не ўмее

За дзяцей хвалявацца і перажываць.

Так, як маці, ніхто не ўмее на свеце

Немаўлят сваіх песціць, калыханку спяваць.

 

Так, як маці, ніхто цябе не разумее,

Яна словам суцешыць заўсёды ў бядзе.

Ад матуліных слоў цэлы свет харашэе,

Не, ніхто не заменіць, матуля, цябе…

                                     Я.Крупенька

 

На свеце ёсць словы, якія мы называем святымі. І адно з такіх святых, цёплых, ласкавых слоў – гэта  МАМА. “Мама” – першае слова, якое з любоўю і ўсмешкай вымаўляе дзіця!  Мама – гэта слова, якое часцей за ўсё паўтарае чалавек у дзень радасці ці гора, яно – самае пяшчотнае і самае шматграннае. І колькі б нам ні было гадоў, нам заўсёды патрэбна мама, яе пяшчота, дабрыня, клопат і яе парада.

Подробнее: Дзень маці