Пятница, Ноябрь 15, 2019
Text Size

Літаратурны рынг «Пазнай героя»

     Вусная народная творчасць – гэта спадчына, якая складалася людзьмі, перадавалася імі з вуснаў у вусны ад аднаго пакалення да другога. У рамках акцыі “Размаўляем па-беларуску” 3 мая ў II «Б» класе адбыўся літаратурны рынг «Пазнай героя». Былі праведзены конкурсы «Пазнай казку па пачатку», «У казачнай карціннай галерэі», «Казачная пошта», «Казачны абед», «Прагулка па казачным царстве». Гэтае мерапрыемства прынесла вучням добры настрой і магчымасць пазнаёміцца з новымі казкамі. Падарожжа ў казку закончана, але яна заўсёды з намі, варта толькі разгарнуць кнігу... 

Подробнее: Літаратурны рынг «Пазнай героя»

На ўроку – памяці "Будзе вечным агонь нашай памяці"

        Пра Вялікую Айчынную вайну шмат чаго напісалі, але неяк несправядліва забыліся пра братоў нашых меншых, якія ваявалі разам з людзьмі. Чым жа займаліся сабакі на вайне? Якія загады выконвалі? А ці давалі сабакам медалі за іх службу?

        На гэтыя пытанні 03.05.2008г. на ўроку – памяці “Будзе вечным агонь нашай памяці” ў дзіцячай бібліятэцы №3 вучні 5 “Г” класа атрымалі адказы пра жывёл, якія разам з чалавекам прайшлі праз усе жахі вайны. Яны ўнеслі неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу. І яны павінны гэта ведаць і памятаць.

Подробнее: На ўроку – памяці "Будзе вечным агонь нашай памяці"

Мы – беларусы

Калі ты нарадзіўся беларусам, калі жывеш на зямлі беларуская , калі любіш сваю Радзіму, нельга не шанаваць родную мову. Менавіта аб гэтым ішла размова 26 красавіка на класнай гадзіне “Мы – беларусы” ў II «В» класе. Вучняў запрасілі павандраваць па таямніцах мілагучнай роднай мовы. Дзецям было прапанавана прыняць удзел у конкурсах, разгадаць крыжаванку і нават “пакласці ў скарбонку” сваё любімае слова на беларускай мове.

Подробнее: Мы – беларусы

Знаёмства са знакамітымі людзьмі Беларусі

     19 красавіка, у чацвер, у ΙΙΙ «Б» класе была праведзена завочная экскурсія  «Знаёмства са знакамітымі людзьмі Беларусі». Яна праходзіла ў выглядзе гульні-падарожжа па наступных станцыях: «Спартыўная», «Касмічная», «Культурная». На працягу гульні дзеці пазнаёміліся з дасягненнямі знакамітых людзей Беларусі: Я.Купалы, Я.Коласа, У.Мулявіна, М.Савіцкага, П.Клімука, А.Навіцкага, У.Кававлёнка, Д.Домрачавай, В.Азаранкі, А.Кушніра і інш. З радасцю малыя падарожнікі разгадвалі «касмічныя» крыжаванкі, спартыўныя рэбусы, адгадвалі загадкі. Самыя актыўныя былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Подробнее: Знаёмства са знакамітымі людзьмі Беларусі

Конкурс малюнкаў «Мой родны кут, як ты мне мiлы»

У чацвер,12 красавiка, сярод вучняў IV «Б» класа быў праведзены конкурс малюнкаў «Мой родны кут, як ты мне мiлы».

Дзецi малявалi свой родны край, дарагiя сэрцу мясцiны: густыя лясы, шырокiя палi, празрыстыя рэчкi. Гэтыя краявiды  ўражваюць у любую пару года, напаўняюць душу пяшчотай.

Подробнее: Конкурс малюнкаў «Мой родны кут, як ты мне мiлы»

Традыцыі і звычаі беларускага народа

5 красавіка ў вучняў II “А” класа прайшоў чарговы беларускамоўны чацвер на тэму “Традыцыі і звычаі беларускага народа”. Беларускія народныя звычаі і традыцыі маюць шматвяковую гісторыю. Яны перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Мы пагаварылі пра традыцыйныя святы, абрады,рамёствы. Вучні паведамілі, што многія з іх, каб прадоўжыць народныя традыцыі, прымаюць удзел у святах. У час падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства прыйшлі да высновы, наколькі важна і неабходна адраджаць беларускія народныя традыцыі, памятаць тое, што шанавалі нашы продкі. Цудоўнае, шчырае і пяшчотнае беларускае слова  гучала на фоне беларускай народнай музыкі. Мерапрыемства прайшло па-сапраўднаму шчыра і ўрачыста.

Подробнее: Традыцыі і звычаі беларускага народа

Справы и стравы беларусаў

22 сакавіка ў III «Е» класе прайшло мерапрыемства «Справы и стравы беларусаў». Хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі аднакласнікам, як развівалася ткацтва на Беларусі, якія вырабы нашы продкі выраблялі з дрэва, саломы, гліны. З прынесеных рэчаў была арганізавана выстава беларускіх умельцаў. Дзяўчаты прапанавалі рэцэпты страў беларускай кухні. Так вучні далучаюцца да культуры Беларусі.

Подробнее: Справы и стравы беларусаў

Завочная вандроўка “Зямля бацькоў – мая зямля”

15 сакавіка ў рамках акцыі “Размаўляем па-беларуску” адбылася завочная вандроўка “Зямля бацькоў – мая зямля”.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі  1 “Г” і 1 “Д” класы. У ходзе занятка вучні захапляліся словамі пра прыгажосць беларускай прыроды, пазнаёміліся са знакамітымі асобамі Беларусі, успомнілі дзяржаўныя сімвалы.

Разнастайныя конкурсы, гульні, загадкі вельмі зацікавілі вучняў і не пакінулі іх абыякавымі да роднай мовы і культуры.

Подробнее: Завочная вандроўка “Зямля бацькоў – мая зямля”