Гісторыя беларускіх народных гульняў арганічна звязана з гісторыяй народа, яго працай, побытам, вераваннямі і звычаямі.
6 чэрвеня адбылося мерапрыемства “Беларуская скарбонка” для выхаванцаў лагера “Вясёлка”.
У ходзе мерапрыемства вучні чыталі вершы аб роднай зямлі, спрабавалі быць перакладчыкамі, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія гульні. Яны яшчэ раз пераканаліся, што на нашай зямлі жывуць добразычлівыя, чулыя і працавітыя людзі.
Мерапрыемства паглыбіла веды аб роднай мове, пашырыла кругагляд, стварыла эмацыянальны настрой.
Як вядома, 2019 год абвешчаны Годам малой радзімы. Менавіта, ёй, адзінай і дарагой, былі прысвечаны палымяныя радкі, што прагучалі на конкурсе чытальнікаў, які адбыўся 30 мая ў нашых пачатковых класах.
16 мая ў рамках акцыi «Размаўляем па-беларуску» вучнi 3 «Г» класа прымалi ўдзел у конкурснай праграме прысвечанай да 115-годдзя з дня нараджэння пiсьменнiка Алеся Якiмовiча. Яны пазнаёмiлiся з жыццёвым I творчым шляхам славутага пiсьменнiка. Затым адказвалi на пытаннi вiктарыны. Цiкава прайшоў конкурс выразнага чытання. Напрыканцы гульнi, пакуль журы падлiчвала балы , усе прысутныя пазнаёмiлiся з кнiжнай выставай.
23 мая ў рамках адзінага дня маўлення вучні 3 «В» класа з задавальненнем прынялі ўдзел у падарожжы па старонках вуснага часопіса «Свет роднага слова». Хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанава ў гульнёвай форме прадэманстраваць свае веды роднай мовы. З вялікім задавальненнем правялі час мерапрыемства вучні.
У межах акцыі «Размаўляй па-беларуску» для вучняў III «Б» класа прайшла прэзентацыя слоўніка ў малюнках «Люблю і шаную родную мову».
Подробнее: Прэзентацыя слоўніка ў малюнках «Люблю і шаную родную мову»
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застаецца,
вечнае так, як народнае сэрца.
Уладзiмiр Дубоўка
Хлеб у хаце!
Пахучым сонцам Цёплы бохан з покуці свеціць…
25 красавіка у 2 “В” класе прайшло мерапрыемства “Хлеб у доме гаспадар”. Падчас занятку дзеці даведаліся аб тым, як хлеб з’явіўся на стале чалавека. Дзеці ўзгадалі праказкі і прымаўкі пра хлеб. Зразумелі каштоўнасць хлеба ў час вайны і голаду. Мерапрыемства садзейнічала беражлівым адносінам да хлеба і павагу да людзей, якія яго вырабляюць.