Пятница, Декабрь 13, 2019
Text Size

“Сонца схавалася ў кожным”

Гісторыя беларускіх народных гульняў арганічна звязана з гісторыяй народа, яго працай, побытам, вераваннямі і звычаямі.

Подробнее: “Сонца схавалася ў кожным”

“Беларуская скарбонка”

6 чэрвеня адбылося мерапрыемства “Беларуская скарбонка” для выхаванцаў лагера “Вясёлка”.

У ходзе мерапрыемства вучні чыталі вершы аб роднай зямлі, спрабавалі быць перакладчыкамі, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія гульні. Яны  яшчэ раз пераканаліся, што на нашай зямлі жывуць добразычлівыя, чулыя і працавітыя людзі.                                                                       

Мерапрыемства паглыбіла веды аб роднай мове, пашырыла кругагляд, стварыла эмацыянальны настрой.

Подробнее: “Беларуская скарбонка”

Год малой радзімы

Як вядома, 2019 год абвешчаны Годам малой радзімы. Менавіта, ёй, адзінай і дарагой, былі прысвечаны палымяныя радкі, што прагучалі на конкурсе чытальнікаў, які адбыўся 30 мая ў нашых пачатковых класах.

Подробнее: Год малой радзімы

Падарожжа па казках Алеся Якiмовiча (Конкурсная праграма да 115-годдзя з дня нараджэння пiсьменнiка)

16 мая ў рамках акцыi «Размаўляем па-беларуску» вучнi 3 «Г» класа прымалi  ўдзел у конкурснай праграме прысвечанай да 115-годдзя з дня нараджэння пiсьменнiка Алеся Якiмовiча. Яны пазнаёмiлiся з жыццёвым  I  творчым шляхам славутага пiсьменнiка. Затым адказвалi на пытаннi вiктарыны. Цiкава прайшоў конкурс выразнага чытання. Напрыканцы гульнi, пакуль журы падлiчвала балы , усе прысутныя пазнаёмiлiся з кнiжнай выставай.

Подробнее: Падарожжа па казках Алеся Якiмовiча (Конкурсная праграма да 115-годдзя з дня нараджэння пiсьменнiка)

Вусны часопіс «Свет роднага слова»

23 мая ў рамках адзінага дня маўлення вучні 3 «В» класа з задавальненнем прынялі ўдзел у падарожжы па старонках вуснага часопіса «Свет роднага слова». Хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанава ў гульнёвай форме прадэманстраваць свае веды роднай мовы. З вялікім задавальненнем правялі час мерапрыемства вучні.

Подробнее: Вусны часопіс «Свет роднага слова»

Прэзентацыя слоўніка ў малюнках «Люблю і шаную родную мову»

У межах акцыі «Размаўляй па-беларуску» для вучняў III «Б» класа прайшла прэзентацыя слоўніка ў малюнках «Люблю і шаную родную мову».

Подробнее: Прэзентацыя слоўніка ў малюнках «Люблю і шаную родную мову»

"З любоўю да роднай мовы”

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка.

Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застаецца,

вечнае так, як народнае сэрца.

                             Уладзiмiр Дубоўка

Подробнее: "З любоўю да роднай мовы”

Мерапрыемства “Хлеб у доме гаспадар”

Хлеб у хаце!

Пахучым сонцам Цёплы бохан з покуці свеціць…

25 красавіка у 2 “В” класе прайшло мерапрыемства “Хлеб у доме гаспадар”. Падчас занятку дзеці даведаліся аб тым, як хлеб з’явіўся на стале чалавека. Дзеці ўзгадалі праказкі і прымаўкі пра хлеб. Зразумелі каштоўнасць хлеба ў час вайны і голаду. Мерапрыемства садзейнічала беражлівым адносінам да хлеба і павагу да людзей, якія яго вырабляюць.

Подробнее: Мерапрыемства “Хлеб у доме гаспадар”