Пятница, Декабрь 13, 2019
Text Size

«Лiтарынка»

I зноў родная мова клiча нас да сябе. У рамках акцыi «Размаўляем па-беларуску» прайшла гульня-вiктарына «Лiтарынка». 

Подробнее: «Лiтарынка»

Музычны калейдаскоп

23 сакавіка  сярод вучняў 4 класаў быўправедзены конкурс выканаўцаў беларускіх песень “ Музычны калейдаскоп” .  Дзеці спявалі народныя і аўтарскія беларускія песні “Ляці  за  мной” , “Купалінка” , “Маці Зямля” ,”Калядная” , “Зайграй жа мне дударочку”.

Подробнее: Музычны калейдаскоп

Хата ўцехамі багата

23 сакавіка  вучні 4 класаў на мерапрыемстве “ Хата ўцехамі багата” ўспомнілі , чым займаліся беларусы ў вольны час. 

Подробнее: Хата ўцехамі багата

У краіне гукаў і літар

І зноў  чацвер.  16.03.2017 года ў рамках акцыі “Размаўляем па-беларуску” прайшла гульня-віктарына “У краіне гукаў і літар”. 

Подробнее: У краіне гукаў і літар

Зямля бацькоў - мая зямля

9 сакавіка 2017 года вучні 3 “Е” і 3 “Г” класаў адправіліся ў завочную вандроўку “Зямля бацькоў - мая  зямля”.

Подробнее: Зямля бацькоў - мая зямля

Паэтычны алімп

02.03 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №5 г.Магілёва” ў рамках акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” прайшоў конкурс чытальнікаў “Паэтычны алімп”.

Подробнее: Паэтычны алімп

Мы – беларусы

Быць Беларусам —
Гэта значыць
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечнай быць!
Быць Беларусам —
Гэта значыць
Вясёла з сумнай долі кпіць,
Да Бога сцежку верай значыць,
Нагбом з карца надзеі піць.
Быць Беларусам —
Гэта значыць
За родны Край згараць на дым,
Па-беларуску чуць і бачыць
На гэтым свеце і на тым.  
                                         Р. Барадулін

Подробнее: Мы – беларусы

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 20  па 25 лютага   2017 года  праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Двор без мамы – народ без мовы”. Усе настаўнікі метадычнага аб’яднання прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў.   
Тыдзень адкрыўся выставай газет, прысвечанай роднай мове, якую падрыхтавалі вучні 6, 8, 10 і 11 класаў.

Подробнее: Тыдзень беларускай мовы і літаратуры