Пятница, Ноябрь 22, 2019
Text Size

Экзамен - гэта заўсёды выпрабаванне, якому павінна папярэднічаць сур’ёзная, грунтоўная падрыхтоўка. Пачынацца яна павінна загадзя, бо трзба не толькі паўтарыць правілы арфаграфіі і пунктуацыі, але і навучыцца працаваць з тэкстамі.
Большасць вучняў памылкова лічаць, то галоўнае - перадаць тэкст як мага бліжэй да арыгіналу. Між тым зусім не трэба імкнуцца пераказаць тэкст “слова ў слова”, важна  выявіць галоўную думку (ідэю) твора ці ўрыўка, раскрыць яе праз перадачу зместу ў пэўнай паслядоўнасці, захоўваючы моўныя і стылёвыя сродкі ў адпаведнасці з ідэйна - мастацкай задачай зместу. Такі падыход дазваляе вучням выявіць свае творчыя магчымасці, а галоўнае - пазбегнуць цяжкасцей ў напісанні. Так, амаль заўсёды можна замяніць сінонімам ці блізказначным слова, у напісанні якога вы сумняваецеся. Можна нават прапусціць слова, словазлучэнне, пэўную сінтаксічную канструкцыю, калі не памятаеце дакладна, як афармляць яе на пісьме (зразумела, такі пропуск магчымы толькі тады  ,  калі  ён  не  разбурае  сказ,  не  робіць  выказванне  незразумелым).   Можна  змяніць  парадак  слоў  у  сказе,  “падагнаць”  яго  пад  правіла,  якое  вы  ведаеце   дакладна.  Нарэшце можна  перабудаваць  сказ   ( напрыклад,  складаны   бяззлучнікавы   ў  складаназлучаны  ці складаназалежны,  простую  мову  замяніць  ускоснай,   з  аднаго  складанага  сказа   зрабіць некалькі  простых  і г.д.)    Словам,   знайсці  аптымальны  варыянт   перадачы  зместу  тэксту  і лепшага  яго  афармлення.   Гэта  задача  пад  сілу  падрыхтаваным   да  такога  віду  творчай працы,  як  пераказ.
Падрыхтоўка  да  экзамену   ў  форме  пераказу   мае  сваю  спецыфіку.  Якаснае  напісанне работы  патрабуе  даволі  высокага  развіцця  слыхавой  і  зрокавай  памяці.  Пры  самастойнай падрыхтоўцы   пасля  таго,  як  напішаце   пераказ  і  праверыце  яго,  вярніцеся   да  тэксту,  прааналізуйце   найбольш  цяжкія   напісанні,  растлумачце  пастаноўку  знакаў  прыпынку,  адзначце магчымую  пунктуацыйную   варыянтнасць.  Для  таго,  каб  вашы  веды  былі  больш  трывалымі,  а ўменні  дасканалымі,  пасля  кожнага  практычнага  задання   выконвайце  работу  над  памылкамі.  Гэта  найбольш  дзейсная  прафілактыка  памылак:  вы  прааналізуеце  моўную  з’яву,  успомніце адпаведнае  правіла,  самастойна  падбераце  прыклады  на  гэта  правіла  -  словам,  асэнсуеце,   чаго  вы  не  ведаеце  і  на  што  трэба   яшчэ  раз   звярнуць   увагу.   Усе  пытанні,  якія  узнікаюць  у вас  пры  працы  з  тэарэтычным   матэрыялам,  практыкаваннямі,  тэкстамі,  абавязкова занатоўвайце,  каб  потым  задаць  іх  на  кансультацыі,  якая  звычайна  праводзіцца  напярэдадні экзамену
 
Як трэба пісаць пераказ?
 
 Пры  першым  чытанні  слухайце  тэкст  уважліва.  Звярніце  ўвагу,  які  тып  маўлення ўласцівы  яму,  асаблівасці  якога  стылю  мовы  вам  неабходна  перадаць.  Сфармулюйце для  сябе  тэму  і  галоўную  думку  тэкста  (пра  што  вам  трэба  расказаць,  што  апісаць,  над чым  паразважаць  і  да  якога  вываду  прыйсці).
 Калі  тэкст  чытаецца  другі  раз,  выможаце  рабіць  якія – небудзь  паметкі:  апорныя  словы і  спалучэнні  слоў,  змест  простай  мовы  і  інш.  Пры  неабходнасці  экзаменатар  звычайна тлумачыць  некаторыя  словы  і  выразы  або  нават  запісвае  іх  на  дошцы (як  правіла,  гэта словы  іншамоўнага  паходжання,  якія  рэдка  ўжываюцца,  обо  словы  з  лексікі абмежаванага  ўжытку:  прафесіяналізмы,  дыялектызмы,  устарэлыя  словы).
 Цяпер  вам  трэба  пераказаць  тэкст.  Спачатку  пішыце  так,  як  вам   запомнілася.  Затым загляніце   ў  запісы,   зробленыя  падчас  другога  чытання,   і  ўнясіце  патрэбныя  змяненні, дапаўненні
 Прачытайце,  што  ў  вас  атрымалася;  пры  гэтым  сачыце  за  тым,   каб  выказванне  вызначалася  паслядоўнасцю,  лагічнасцю,  каб  не  было  сказаў,  сэнс  якіх  цяжка  обо ўвогуле  нельга  зразумець   (няправільна  пабудаваны  сказ,  прапушчана  слова,  няўдалы парадак  слоў  і  г.д.).   Калі  трэба,  перабудоўвайце  сказы,  замяняйце  ці  перастаўляйце словы.
 Прачытайце  тэкст  яшчэ  раз,  звяртаючы  ўвагу  на  тое,  ці  ўдала  вы  падзялілі  яго  на абзацы.   Пры  наступным  чытанні  праверце  напісанне  слоў  і  пастаноўку  знакаў прыпынку.  Важна  асэнсаваць,  для  чаго  патрэбны  той  ці  іншы  знак  прыпынку  (што  ён раздзяляе  ці  выдзяляе)  і  які  знак  павінен  стаяць  у  кожным  канкрэтным  выпадку  (калі вы  не  ўпэўнены,  лепш  перабудаваць  сказ  такім  чынам,  каб  знак  прыпынку  не  выклікаў у  вас  пытанняў).
 Некалькі  хвілін  адпачніце,  а  потым  перапісвайце  работу  на  чыставік.  Старайцеся  не рабіць  выпраўленняў  і  пісаць  разборліва,  думайце  над  кожным  пераносам.
 Прачытайце  тэкст  яшчэ  раз.  Зверце  чыставік  з  чарнавіком  (ці  не  прапусцілі  якое – небудзь  слова,  знак  прыпынку,  ці  не  забыліся  выдзеліць  абзац).  Калі  дазваляе  час, крыху  адпачніце  і  потым  яшчэ  раз  прачытайце  сваю  работу  так,  як  чыталі  чарнавік.
 
Як відаць, самаправерка пісьмовай работы – справа складаная і не менш адказная, чым напісанне самой работы.

Ацэнка творчых работ вучняў, у тым ліку і пераказаў

Бал
Змест і моўнае
афармленне
Пісьменнасць
1
Больш,чым
на 2 балы
Больш, чым  на  2  балы
2
8  -   8
Ад 7/2  да  10/1  і  10  граматычных  памылак
3
7  -  7
0/8,  1/7,  2/6,  3/5,  4/4,  4/3,  5/3,  6/0,  6/1,  6/2,  7/1 і  7   граматычных  памылак
4
6  -  6
0/7,  1/6,  2/5,  3/4,  4/3,  5/1,  5/2,  6/1  і  6 граматычных  памылак
5
5  -  5
0/6,  1/5,  3/3,  4/2,  2/4,  5/0,  5/1  і  5  граматычных памылак
6
4  -  4
0/5,  1/4,  2/3,  3/2,  4/0,  4/1,  4/2  і  4  граматычныя памылкі
7
3  -  3
0/4,  1/3,  2/1,  2/2,  3/0,  3/1  і  3  граматычныя памылкі
8
2  -  2
2/0,  1/1,  1/2,  0/2,  0/3  і  2  граматычныя  памылкі
9
1  -  1
1/0,  0/1  або  3  папраўкі  і  1  граматычная памылка
10
0  -  0
0/0,  1/0  (нягрубая  памылка),   0/1  (нягрубая памылка)

Рэкамендацыі для  падрыхтоўкі да экзаменацыйнага дыктанта па беларускай мове

Сучасны  адукацыйны  працэс  наладжваецца  на  аснове  арыентаванага  на  асобу навучання  мове.  Пры  гэтым  у  цэнтры  вучэбнага  працэсу – вучань  як  носьбіт  мовы,  яе  творца, суб’ект,  які  карыстаецца  мовай  як  інфармацыйным,  інтэрактыўным  сродкам.  Таму  пры  падборы экзаменацыйных  тэкстаў  для  дыктантаў  улічваюцца  не  толькі  моўныя  вартасці,  але  і  іх адукацыйнае  ,  пазнавальнае  і  выхаваўчае  значэнне.   Якаснае  напісанне  работы  патрабуе даволі  высокага  развіцця  слыхавой  і   маторнай   памяці.
У асноўным   у   тэкстах  вытрымліваецца  неабходная  колькасць  арфаграм  і  пунктаграм,  у дастатковай  меры  прадстаўлены  характэрныя  для  беларускай  мовы  асаблівасці  арфаграфіі, фанетыкі,  марфалогіі  і  сінтаксісу.
У тэкстах  захаваны    аўтарскія  знакі  прыпынку,  бо  яны  маюць  важнае  значэнне  для разумення  напісанага,  для  ўспрымання  сэнсавых  адносін  паміж  членамі  сказа  і  часткамі складаных  сказаў.  Аднак  гэта  не  выключае   варыятыўнасці   пастаноўкі  некаторых  знакаў,  калі ўжыванне  той  ці  іншай  пунктаграмы  не  супярэчыць  правілам  сучаснай  беларускай  пунктуацыі.
Захаваны  аўтарскія  працяжнікі: а)  у  няпоўных  сказах:  У  векавой  алеі  -  зацішак  і прахалода. (Я.  Крамко);  б)  паміж  дзейнікам  і  выказнікамі  з  адмошнай  часціцай  не:  Гісторыкі  - не  садоўнікі  і  не  батанікі.  (Г.  Кісялёў);  пры  адасобленых  членах  сказа:  Мы  ведаем,  што  ў многіх  краінах  бытуе  звычай  -  прасіць  дарагога  госця  пасадзіць  на  памяць  дрэўца. (К. Кірэенка); у  складаназлучаных  сказах  перад  злучнікам  і,  калі  другая  частка  паказвае  вынік,  рэзкае супрацьпастаўленне,  нечаканае  далучэнне:  Нахінуў  галіну  -  і  вось  дзіва:  на  многіх  кветках  і пад  лісцямі  прыстасаваліся  начаваць  пчолы.  (Я.  Крамко)
У многіх складаназлучаных сказах пакінута перад злучнікам і аўтарская коска: Нап’ешся новым карцом сцюдзёнай вады, і запахне бярозавым сокам. (І. Грамовіч); Падзьме вецер, і яны (галіны) стукаюцца адна аб адну і меладычна звіняць (з часопіса “Родная прырода”. У такіх выпадках умовай для пастаноўкі таго ці іншага знака прыпынку можа служыць інтанацыя: павышэнне голасу і працяглая паўза на месцы працяжніка і адсутнасць павышэння голасу, інтанацыя пералічэння пры пастаноўцы коскі паміж часткамі складаназлучанага сказа. Выклікае пэўныя цяжкасці і пастаноўка коскі паміж аднароднымі азначэннямі, калі яны эпітэты: лёгкаю, цёплаю смугою засцілаліся ціхія далечы. Напрыклад: Гэта добрае, яснае сонейка выклікала травінку да жыцця. (Я. Колас)
Дзеля зручнасці ў карыстанні ў зборніку экзаменацыйных матэрыялаў адной зорачкай пазначаны тэксты для класаў з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы і літаратуры, дзвюма - для агульнаадукацыйных і профільных класаў, трыма - для класаў тэхналагічнага профілю.

Ацэнка тэкставага дыктанта

Бал
Колькасць дапушчаных памылак
1
Больш, чым на 2 балы
2
10/0,  9/1,  9/0,  8/2,  8/1,  7/2,  6/4,  6/3,  5/5,  5/4,  4/6,  4/5,  3/7,  3/6,  2/8, 2/7,  1/9,  1/8,   0/10,  0/9
3
8/0, 7/1,  7/0,  6/2,  6/1,  6/0,  5/3,  5/2, 4/4,  4/3,  3/5,  3/4,  2/6,  2/5,  1/7, 1/6,  0/8,  0/7
4
5/0,  5/1,  4/2,  3/3,  2/4,  1/5,  0/6
5
4/0,  4/1,  3/2,  2/3,  1/4,  0/5
6
3/0,  3/1,  2/2,  1/3,  0/4
7
2/0,  2/1,  1/2,  1/1,  0/3,  0/2 або 4 выпраўленні на месцы арфаграм ці пунктаграм
8
1/0, 0/1 або 3 выпраўленні на месцы арфаграм ці пунктаграм
9
1*/0, 0/1* або 1 – 2 выпраўленні на месцы арфаграм ці пунктаграм (* - нягрубая памылка)
10
0/0, чыста, без выпраўленняў

Заўвага:
 Пры праверцы дыктоўкі 2 выпраўленні на месцы арфаграм ці пунктаграм лічацца за 1 памылку.
 Нягрубыя памылкі лічацца за паўпамылкі; памылкі, якія паўтараюцца (колькі б іх ні было), лічацца за адну.
 Першыя 3 аднатыпныя памылкі лічацца за адну, кожная наступная памылка залічваецца як самастойная.
 Калі ў адным неправяраемым слове дапушчана некалькі памылак, то ўсе яны лічацца за адну.
 “0” балаў ставіцца, калі вучань прысутнічаў на ўроку, але дыктант не пісаў (акрамя тых, хто не вывучае мову).