Слова – радасць, слова – чары,
Вобраз вечна юных вёсен,
Ёсць ты ўсюды: у сонца, у хмары,
Ты глядзіш праз неба просінь.
Лашчыш слух мой, слова-ззянне,
Атуляеш сэрца ласкай,
Ноч і вечар, дзень, світанне,
Абняло ты, слова-краска.
Якуб Колас
21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі. Свята адзначаецца з 1999 года па рашэнні ЮНЕСКА з мэтай «надаць новы імпульс і новае прызнанне нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным паэтычным рухам». 23 сакавіка аматараў паэзіі сабрала літаратурная гасцёўня “Вершы крочаць па планеце”.
Сусветны дзень паэзіі – цудоўная нагода яшчэ раз пацешыць сваю душу і розум прыгажосцю вершаванага радка. Дастаткова проста ўзяць з кніжнай паліцы любімы томік… Сіла слова валодае асаблівай энергіяй, якая кліча за сабой і падпарадкоўвае наша ўяўленне. Паэтычныя радкі, што нараджаюцца ў таямніцах душы, абуджаюць нас, акрыляюць, даюць сілы і веру ў сапраўднае, непадкупнае…
Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята. Вучні пятага класа з цікавасцю расказвалі вершы Максіма Багдановіча, Яўгеніі Янішчыц, Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Я. Коласа, Я Купалы. А колькі цудоўных песень напісана на вершы беларускіх паэтаў!
Пісаць вершы дадзена не кожнаму, бо, паводле выказвання М.Багдановіча: “душа ў паэта, калі спараджае ён дзіўныя вершы, нябесным агнём абагрэта…”. Але навучыцца разумець вершы, адчуваць прыгажосць самога жыцця можна. Гэтаму і вучыць нас паэзія.
І зноў чацвер… Па традыцыі адбылося цікавае мерапрыемства – конкурс-віктарына “Я ♡ беларускую мову, кожны дзень – цікавыя словы”. Як перакласці на беларускую мову слова “новоселье”? “Касач”- гэта што ці хто? Пра гэта і многае іншае даведаліся вучні пятых класаў, якія прынялі актыўны ўдзел у конкурсе, паспрабавалі свае сілы, многія папоўнілі свой лексікон новымі беларускімі словамі.
Дзеці засталіся вельмі задаволеныя, атрымалі салодкія падарункі і дыпломы. А памяць аб цікавым мерапрыемстве захавалі прыгожыя фотаздымкі.
Спадзяёмся, што мы зрабілі яшчэ адзін маленькі крок да роднай мовы.
Подробнее: Конкурс-віктарына “Я ♡ беларускую мову, кожны дзень – цікавыя словы”
9 сакавіка Філіпава Яна, вучаніца 10 класа, прыняла ўдзел у канферэнцыі “Мой першы крок у навуку” і выступіла перад вучнямі ўстановы адукацыі з дакладам на тэму “Роля англійскіх запазычанняў у сучаснай беларускай мове”. Яна паведаміла, што ў сучаснай беларускай мове назіраецца вялікая колькасць слоў, запазычаных з англійскай мовы. І гэта становіцца актуальнай праблемай у сучаснай беларускай мове, яна хвалюе як мовазнаўцаў, так і пісьменнікаў. Напрыклад, у вершы “Хвалебная песня навасловам” сучасны паэт Леанід Дранько-Майсюк узнімае актуальную праблему ўжывання запазычаных слоў і прапануе замяняць іх беларускімі навасловамі. Каб вырашыць праблему замены вялікай колькасці англіцызмаў беларускімі словамі, Яна прапанавала свой слоўнік наваслоў.
СЛОЎНІК НАВАСЛОЎ
АВЕРДРАФТ - ДАЕГРОШ
АКАЎНТ - СТАРОНКАКАРЫСТАЛЬНІК
АРТ–БУК - ВЫЯВАЗАХОЎШЧЫК
АСЭМБЛЕР - ПЕРАКЛАДАЛЬШЧЫК
АФЛАЙН - БЯССЕТНІК
БІЛБОРД - ІНФАШЫЛЬДАЧКА
БУКРЫДАР - ШМАТКНІЖНІК
ВЕЛНЭС - ЗДАРОЎЕЗБЕРАЖЭННЕ
ГАДЖЭТ - ЗРУЧНІК
ІНСАЙДАР– САКРЭТААХОЎНІК
ІНТЭРНЭТ - СЛОВАСВЕТ
КАМП’ЮТАР - АСВЕТАР
КАНСАЛТЫНГ- ТЛУМАЧАЛЬНІК
КАПІРАЙТАР – РАСПРАЦОЎШЧЫК
КЛІРЫНГ - УЗАЕМАРАЗЛІК
КРЭАТАР - НОВАСТВАРАЛЬНІК
МАБІЛЬНІК - ДАЛЬКАЖЫК
НЬЮСМЕЙКЕР – НАВІНАЗНАЎЦА
ПРЫНТАР- ВЫХОД
ТРЫЛЕР - ТРЫМЦЕННІК
САЙТ - АСОБНІК
ХЭНД-ФРЫ – ВАЛЬНАРУК
ЦЮБІНГ - КРУГАКАТ
Заклікаем усіх неабыякавых да лёсу роднай мовы людзей далучыцца да моватворчасці па замене англіцызмаў беларускімі навасловамі.
Народ, усе мы – моватворцы
(і адначасна нарматворцы),
Кладу канец вершагаворцы…
Пільную мову вокам, вухам:
Яна жывая - словарухам!
І словаруху – быць нязводным,
І заставацца слову - родным!
Алесь Каўрус
У рамках акцыі “Разам супраць наркотыкаў” другога сакавіка Швабская Карына правяла для вучняў дзясятых класаў “Адкрыты мікрафон: Я кажу “Не” наркотыкам”, на якім прапагандавала каштоўнасці здаровага ладу жыцця сярод моладзі, арыентавала вучняў на пазітыўныя каштоўнасці праз іх уцягненне ў работу па прафілактыцы наркаманіі; стварала негатыўную ўстаноўку да ўжывання наркатычных сродкаў і іх аналагаў як спосабу рашэння сваіх праблем.
23 лютага вучні дзявятых класаў сталі ўдзельнікамі гістарычнай вандроўкі “Ведаем. Памятаем. Ганарымся”, прысвечанай Дню абаронцаў Айчыны. Старажытны цэнтр Магілёва багаты на памятныя мясціны, звязаныя з гераічнымі старонкамі гісторыі роднага горада. Краязнаўчы музей, плошча Славы, Алея Герояў … Бясспрэчна, гэтыя славутасці павінны быць вядомымі і блізкімі ўсім жыхарам нашага горада.
У жніўні мінулага года на агляднай пляцоўцы побач з лесвіцай, якая вядзе ў Падмікольскі парк, з’явіўся помнік Георгію Каніскаму. У другой палове XVIII стагоддзя і ён многа зрабіў для захавання і развіцця культуры і асветы на Магілёўшчыне.6 жніўня 1993 года Георгій Каніскі быў далучаны да ліку мясцовых святых. На Архірэйскім вале стаіць крыж у яго памяць, а на будынку былога архірэйскага палаца ўсталяваная шыльда са звесткамі пра яго жыццё.
Вандроўка атрымалася змястоўнай , цікавай , хвалюючай і незабыўнай. Кожны з удзельнікаў зразумеў, што гісторыя і памяць заўсёды побач з намі, бо гэта неад’емная частка нашага жыцця.
Подробнее: Гістарычная вандроўка “Ведаем. Памятаем. Ганарымся”
Штогод больш за 700 тысяч школьнікаў нашай краіны прымаюць удзел у конкурсах, агранізаваных Беларускай Асацыяцыяй “Конкурс”. 16 лютага вучні пачатковых і старэйшых класаў прынялі ўдзел у гульні-конкурсе “Буслік”. Усе ўдзельнікі мелі магчымасць праверыць свае асабістыя веды па беларускай мове і літаратуры адначасова са сваімі аднагодкамі з іншых школ краіны. Як заўсёды, заданні былі нялёгкія, але цікавыя, вучням давялося праявіць не толькі эрудыцыю, але кемлівасць і здагадлівасць. З нецярпеннем будзем чакаць вынікаў і спадзяёмся на поспех!
У межах адзінага дня беларускай мовы 9 лютага. Вучні 1 “В” класа наведалі дзіцячую бібліятэку, дзе прайшло мерапрыемства “Дзень добры беларуская хатка”.
У ходзе якога вучні пашырылі веды пра выгляд беларускай хаты, разгадвалі загадкі.
З цікавасцю прымалі ўдзел у спаборніцтвах, гулялі ў гульню “Бульба”.
У межах адзінага дня беларускай мовы 26 студзеня ў 1 “Г” класе прайшло пазакласнае мерапрыемства “Жывёлы лясоў Беларусі”. У ходзе якога вучні пашырылі веды аб дзікіх жывёлах роднага краю, разгадвалі загадкі, складалі невялікія апавяданні па малюнках. З цікавасцю прымалі ўдзел у гульнях “Перакладчык”, “Закончы сказ”, “Адзін-многа”.
Вучні актывізавалі слоўнікавы запас, даведаліся, як гучаць назвы дзікіх жывёл на роднай мове. Вынікам мерапрыемства стаў конкурс малюнкаў.
Класны кіраўнік 1 “Г” класа Гваздова С.П.