https://www.viagrapascherfr.com/viagra-pas-cher-inde-pilule/
Вторник, Октябрь 17, 2017
Text Size

Брэйн-рынг “Наш слаўны горад на Дняпры”

Усё ж яшчэ штось засталося                   

Унукам з прадзедаў жыцця …                 

Няхай жа гэтыя калоссі                          

Мінуць скарэнне небыцця… (Я. Купала)  

Гэтыя радкі з вядомай паэмы Я. Купалы “Магіла льва” заклікаюць задумацца пра захаванне культурнай і гістарычнай  спадчыны, звязанай з нашымі роднымі мясцінамі. Сёлета Магілёў адзначыў сваё 750-годдзе. З гэтай нагоды вучняў шостых класаўзапрасілі  да ўдзелу ў брэйн-рынгу “Наш слаўны горад на Дняпры”. 

Які старажытны будынак пабудаваны ў цэнтры Магілёва ў 1888 годзе? У гонар якога вядомага ўраджэнца Магілёва названа планета Сонечнай сістэмы? Вучні не толькі змаглі адказаць на самыя цяжкія пытанні, праявіўшы эрудыцыю, кемлівасць і дасціпнасць, але і даведацца пра многія цікавыя факты з гісторыі Магілёўшчыны.