https://www.viagrapascherfr.com/viagra-pas-cher-inde-pilule/
Вторник, Октябрь 17, 2017
Text Size

Я ганаруся, што я з Беларусі

     Беларусь… Яе невыпадкова называюць зямлёю пад белымі крыламі. Наш родны край – чароўны, як сівая легенда, светлы і юны, як першыя промні сонца. Гэта краіна таленавітых і працавітых людзей, продкі якіх славіліся мужнасцю, жыццёвай мудрасцю і сілай духу. Беларусы больш за ўсё цэняць сваю зямлю, мову, а таксама свабоду, незалежнасць і шчырасць.   “Я ганаруся, што я з Беларусі” – пад такой назвай  у чацвер, пятага кастрычніка, прайшла медыа – гульня для вучняў восьмых класаў.

    Удзеньнікі  гульні яшчэ  раз дакрануліся да спадчыны роднай краіны, прыгадалі цікавыя старонкі гісторыі Беларусі, завочна прайшлі сцяжынкамі памяці ваеннага часу, даведаліся пра малавядомыя факты з жыцця славутых суайчыннікаў.

   Вучні не толькі імкнуліся як мага больш размаўляць на роднай мове, але і змаглі праявіць кемлівасць, пазнавальную актыўнасць, дасціпнасць. І кожны з іх усвядоміў дарагія сэрцу радкі:

Радзіма мая дарагая –

Курган, дзе мінулае спіць,

Матуля, што ўсмешкай вітае,

Жаўрук, што ў блакіце звініць.