Пятница, Декабрь 15, 2017
Text Size

ГУЛЯЙ - РАЗМАЎЛЯЙ

Зараз шмат людзей прагнуць размаўляць на роднай мове, але ім не хапае часу, сіл, абставін, асяроддзя. Рашэнні гэтай праблемы вы знойдзіце у адной
каробцы. “Мова” – гэта новая беларуская настольная гульня, у якой  паспрабавалі свае сілы вучні сёмых класаў у чацвер, дванаццатага кастрычніка, калі наведалі  бібліятэку- філіал №6.
     Спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба было быць кемлівым, хуткім, уважлівым і сканцэнтраваным, было цікавым  як для тых удзельнікаў, хто добра карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску.
      Гульня заняла гадзіну, але ў выніку дапамагла павысіць слоўнікавы запас вучняў, якім яны змогуць карыстацца ў штодзённым жыцці.
    Пачаць размаўляць па-беларуску зараз стане прасцей, трэба толькі зрабіць чарговы крок да Мовы!