Пятница, Февраль 23, 2018
Text Size

Мая Радзіма – Беларусь

     1 лютага, у межах акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску", у вучняў I "В" класа прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Мая Радзіма – Беларусь".

     Вучні ўзгадалі сімволіку Беларусі. На глобусе знайшлі кантынент, на якім знаходзіцца наша краіна. Пазнаёміліся з гісторыяй розных помнікаў РБ. Усё гэта выклікала ў вучняў пачуццё гонару за тое, што яны нарадзіліся і жывуць у гэтай краіне.