Пятница, Август 17, 2018
Text Size

Гульня-віктарына "Наша Беларусь"

У чацвер, 8 лютага, у межах акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” сярод вучняў 4-х класаў прайшла гульня-віктарына “Наша Беларусь”. Вучні адказвалі на пытанні пра паходжанне гарадоў Беларусі, пра знакамітых землякоў, пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў нашай краіне са старадаўніх часоў і па сённяшні дзень. Дзеці разгадвалі крыжаванкі і загадкі. Лепшыя знаўцы гісторыі нашай краіны былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі падарункамі.